Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынскі раён

Васіліса Сямёнаўна Селівонік (у дзявоцтве Козел) нарадзілася 28 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1915 годзе, у сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны, сям’я з’ехала ў Калужскую губерню, апынулася ў сяле Калодзезі Казельскага павета. У 1919 годзе Васіліса закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. Бацька, Сямён Кліменцьевіч Козел, ваяваў на франтах Першай сусветнай, а потым Грамадзянскай войнаў.

Віктар Іванавіч Іўчанкаў нарадзіўся 28 чэрвеня 1962 года ў вёсцы Хадынічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.Працаваў настаўнікам у Бельскай васьмігадовай школе Кобрынскага раёна (1980–1983). У 1985 годзе закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працаваў выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага педінстытута.

Уладзіслаў Юльянавіч Малахоўскі нарадзіўся ў 1827 годзе ў маёнтку Маце Стрыгаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сёння ад маёнтка нічога не засталося, паблізу ёсць вёска Мацы Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля хатняга навучання юнак набываў веды ў Свіслацкай гімназіі, якая адкрыла дарогу ў свет многім славутым людзям Беларусі. Закончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін, быў накіраваны ў Вільню на будаўніцтва чыгункі.

Фёдар Канстанцінавіч Валасюк нарадзіўся 6 студзеня 1921 года ў вёсцы Багуславічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (з 1972 г. Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з пятнаццаці год.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.

Уладзімір РыгоравічІванюк нарадзіўся 23 ліпеня 1941 года ў вёсцы Мяфёдавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.Дзяцінства прыйшлося на цяжкія, галодныя ваенныя і пасляваенныя гады. Выпаўшыя на яго долю выпрабаванні станоўча адлюстраваліся на любові да працы, жыццёвай сіле і трываласці будучага вучонага.

Уладзімір Іванюк у 1959 годзе скончыў Гарадзецкую сярэднюю школу і паступіў на прырода-геаграфічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя АС. Пушкіна, які скончыў у 1964 годзе з адзнакай.

Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзевяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Кобрына ў 1963 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна, які скончыў у 1968 годзе, паступіў у аспірантуру кафедры ядзернай фізікі.

Леанід Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1963 года жыве ў Брэсце, на Граеўцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на заводзе, служыў у Савецкай арміі ў Будапешце (Венгрыя).

Мікалай Пятровіч Кузьміч нарадзіўся 28 лістапада 1950 года ў вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава ў 1982 годзе. Пасля быў размеркаваны на працу на Брэсцкі мастацкі камбінат.

Дунін Альфонс Баркоўскі нарадзіўся 20 кастрычнiка 1850 года ў вёсцы (маёнтку) Плянта (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, па іншых звестках у Польшы, альбо на Піншчыне) у сям’і Мікалая і Юліяны (у дзявоцтве Громадзінскай) Дунін-Баркоўскіх.

Старонка 12 з 13